logo

Галоўная

З Днём ведаў!

Наша школа афіцыйна адкрыла новы навучальны год!

Сёння школьны двор ажыў ад звонкага смеху, яркіх букетаў і хвалюючых усмешак. 1 верасня — гэта асаблівае свята, якое аб’ядноўвае пакаленні, адкрывае дзверы ў свет вялікіх адкрыццяў і дае старт новым вяршыням. Асабліва кранальным гэты дзень стаў для нашых першакласнікаў, якія ўпершыню пераступілі парог школы, і для выпускнікоў, якія выйшлі на фінішную прамую.

На нашай урачыстай лінейцы падзялілі гэты святочны момант і выказалі цёплыя словы пажаданняў ганаровыя госці:

  • Карпечанка Андрэй Сяргеевіч — намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама;
  • Кувалдзін Уладзімір Уладзіміравіч — в.а. старшыні Заводскаслабодскага сельсавета;
  • Цыкунова Ніна Васільеўна — старшыня ветэранскай арганізацыі філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга».

Дырэктар установы адукацыі Сырамалотава Ірына Міхайлаўна пажадала дзецям упэўненасці ў сваіх сілах, невычэрпнай энергіі, мірнага неба і высокіх дасягненняў у вучобе, а педагогам і бацькам — цярпення, натхнення і гонару за сваіх дзяцей!

Няхай гэты навучальны год будзе яркім і паспяховым для кожнага з нас! У добры шлях, па веды!

 

Зараз на сайце

Зараз 62 гасцей анлайн

Закрываючы гэтае паведамленне, вы згаджаецеся на нашыя файлы cookie на вашай прыладзе ў адпаведнасці з нашай палітыкай cookie, калі вы не адключылі іх. Аб палітыцы файлаў cookie, якія выкарыстоўваюцца на нашым сайце, можна прачытаць па спасылцы: Наша палітыка апрацоўкі персанальных дадзеных.

Я прымаю файлы cookie з гэтага сайта.