logo

Галоўная

Дзеці вайны

Нашы навучэнцы далучыліся да патрыятычнай акцыі"Дзеці вайны". Гледзячы на іх, разумееш:вайна-гэта не хроніка,не лічбы,не зводкі. Гэта людзі. Канкрэтныя людзі з імёнамі і лёсамі, якія любілі,баяліся,спадзяваліся і верылі...

Урачысты мітынг

Напярэдадні 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў урачысты мітынг. Мы ўспаміналі подзвіг нашых продкаў, іх мужнасць і самаадданасць, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка"салдат і дзяўчынка". Урачыстая цырымонія прайшла ў цёплай, але пранікнёнай атмасферы — з хвілінай маўчання і словамі падзякі героям мінулага.

Для нас гэта не проста гістарычная дата. Гэта памяць, якая жыве ў кожным сэрцы і перадаецца з пакалення ў пакаленне!

Женское лицо Победы

У рамках акцыі "Женское лицо Победы" навучэнцы школы навялі парадак, высадзілі кветкі на клумбе каля помніка "Салдат і дзяўчынка" ў аграгарадку Завадская Слабада. Дадзеная акцыя-даніна павагі і памяці тым, хто цаной уласнага жыцця каваў Вялікую Перамогу.

2 мая 2026

Шосты школьны дзень прайшоў пад назвай:"Сэрцам адданыя роднай зямлі". 

У ходзе віктарыны па ВАВ дзеці зразумелі, што неабходна захоўваць гістарычную памяць, паважаць і выказваць падзяку сваім прадзедам і землякам за вялікі подзвіг падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Рознае і карыснае

 

Зараз на сайце

Зараз 72 гасцей анлайн

Закрываючы гэтае паведамленне, вы згаджаецеся на нашыя файлы cookie на вашай прыладзе ў адпаведнасці з нашай палітыкай cookie, калі вы не адключылі іх. Аб палітыцы файлаў cookie, якія выкарыстоўваюцца на нашым сайце, можна прачытаць па спасылцы: Наша палітыка апрацоўкі персанальных дадзеных.

Я прымаю файлы cookie з гэтага сайта.