logo
Галоўная Мерапрыемствы ў рамках праэкта #Мая_Зямля_Прыдняпроўе

Нашы навучэнцы наведалі форум актывістаў Магілёўскага раёна абласнога праекта "#Мая_Зямля_Прыдняпроўе", а таксама атрымалі дыпломы

У рамках праекта "#Мая_Зямля_Прыдняпроўе" і Года гістарычнай памяці выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Больш за 400 актывістаў сабраў форум абласнога праекта "Мая Зямля Прыдняпроўе". Навучэнцы нашай школы з гонарам прадстаўлялі Магілёўскі раён,а таксама атрымалі за актыўны ўдзел падзяку ад абласнога кіравання.

Масленіца па народных павер'ях — самае вясёлае, вельмі шумнае народнае свята.

У гэтым годзе ўсе навучэнцы сумесна з педагогамі, гасцямі сталі ўдзельнікамі правадоў Масленіцы.

Пазнаваць Радзіму - выхоўваць сябе.З такім дэвізам вучні нашага НПК адправіліся на экскурсію  ў Магілёўскі абласны мастацкі музей імя В.П. Масленікава. Рабяты яшчэ раз упэўніліся ў тым, што сучасны чалавек павінен ведаць гісторыю свайго краю, вядомых дзеячаў, суайчыннікаў, якія праславілі наш край. А ведаць -  гэта значыць цаніць і берагчы, праслаўляць і прымнажаць...

У рамках правядзення абласнога праекта "Мая зямля Прыдняпроўе" наш школьны краязнаўчы музей гасцінна адчыніў дзверы перад навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі "Дашкоўская сярэдняя школа". Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі прадстаўленне экспазіцый, якія правялі навучэнцы нашай школы.

У рамках правядзення​ абласнога праекта "Мая зямля Прыдняпроўе" навучэнцы наведалі вельмі цікавую і багатую экспазіцыю ў этнаграфічным музеі г.Магілева. Яны пазнаёміліся з вельмі дэталёвым адлюстраваннем жыцця людзей, наведаўшы ўвесь другі паверх,які быў прысвечаны Магілёву губернскаму-жыццю гараджан мінулых стагоддзяў.

У рамках праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» з мэтай фарміравання ў маладога пакалення  патрыятызму, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку,  выхавання пачуцця гонару да малой радзімы, тых месцаў, дзе мы жывем, вучымся, расцем,  гонару за свой народ, за тых людзей, хто абараняў нашу Айчыну праходзіць дэкада адкрытых класных гадзін.

У рамках акцыі «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» і напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі вучні малодшых класаў нашай навучальнай установы наведалі і ўсклалі кветкі да воінскіх пахаванняў.

У рамках акцыі #Мая_Зямля_Прыдняпроўе навучэнцы нашага НПК на вясенніх канікулах здзейснілі экскурсію ў Магілёў, наведалі шэраг знакамітых месцаў нашага горада. Школьнікі пабывалі ў Свята-Мікольскім жаночым манастыры, паглядзелі выставу ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі,наведалі алею герояў.

Паняцце родны край закладваецца ў чалавека з нараджэння. Родны край заўседы асацыецца з домам, з маці, з сям’ей, сябрамі.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашым НПК на вясенніх канікулах, прысвечаны роднаму Прыдняпроўю.

Вучні прынялі ўдзел  у гульні-падарожжы «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны» і QR- квесце «Мы разам».

У дзіцячым  садку прайшло свята «Юныя абаронцы Айчыны», прысвечанае 23 лютага.

А вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Два караблі»