logo
Галоўная

ТЭМА ПРАЕКТА: “Укараненне мадэлі сацыяльна-эмацыянальнага навучання як умова фарміравання ўніверсальных кампетэнцый навучэнцаў”

ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ: 2021– 2024гады

МЭТА ПРАЕКТА: Дыдактычнае абгрунтаванне працэсу сацыяльна-эмацыянальнага навучання  навучэнцаў  пасродкам фарміравання ўніверсальных кампетэнцый.

 

ЗАДАЧЫ:

- Распрацаваць навуковае абгрунтаванне і метадычны інструментар эфектыўнай рэалізацыі мадэлі  сацыяльна-эмацыянальнага навучання  навучэнцаў  пасродкам фарміравання ўніверсальных кампетэнцый

- Вызначыць адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял сацыяльна-эмацыянальнага навучання  і магчымасці яго выкарыстання ў вучэбнай і пазакласнай рабоце ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

- Стварыць  развіваючае адукацыйнае асяроддзе і распрацаваць цэласную сістэму метадаў, прыёмаў і сродкаў, арганізацыйных формаў і разнастайных рэсурсаў, якія адпавядаюць сучасным тэндэнцыям вывучэння сацыяльна-эмацыянальнага навучання  як пэўнай, выбудаванай сістэме навуковых дадзеных.

- Ажыццявіць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў інтэгратыўнасці характару па суправаджэнні інавацыйнай дзейнасці педагогаў і авалодання імі кампетэнцыямі, а таксама эфектыўнымі формамі, метадамі і сродкамі рэалізацыі педагагічнага патэнцыялу сацыяльна-эмацыянальнага навучання  ў прафесійнай дзейнасці.

- Забяспечыць эфектыўнае ўкараненне дадзенага інавацыйнага праекта (псіхолага-педагагічнае, інфармацыйнае суправаджэнне інавацыйнай дзейнасці, узаемадзеянне ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць інавацыйную дзейнасць); распрацаваць праграму супрацоўніцтва і сацыяльнага партнёрства з зацікаўленымі грамадскімі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі

- Актывізаваць публікацыйную дзейнасць педагогаў і навучэнцаў па прадстаўленні вынікаў выканання інавацыйнага праекта, удзелу ў навуковых мерапрыемствах рознага ўзроўню, у рэспубліканскіх і рэгіянальных грамадзянска-патрыятычных акцыях, творчых конкурсах, праектна-даследчай дзейнасці.

- Сфармаваць, абагульніць і распаўсюдзіць эфектыўны вопыт працы ў масавую адукацыйную практыку.

КІРАЎНІК ПРАЕКТА:
Сырамалотава Ірына Міхайлаўна, дырэктар

РАСПРАЦОЎШЧЫКІ  ПРАЕКТА:
Анкалёва Наталля Андрэеўна, намеснік дырэктара па НР
Ціханава Анастасія Вітальеўна, намеснік дырэктара па ВР

УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА:
Іванова Марына Дзмітрыеўна, педагог-сацыяльны
Беляева Елізавета Сяргееўна, педагог-псіхолаг
Пусікава Галіна Міхайлаўна, настаўнік пачатковых класаў
Лапарэнка Святлана Уладзіміраўна, класны кіраўнік
Пятрова Ірына Генадзьеўна, класны кіраўнік
Якавук Людміла Васільеўна, выхавацель

Нарматыўнае прававое забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці

 

Інфармацыйная сістэма па суправаджэнні інавацыйных праектаў

Дыягнастычны інструментарый

Рэалізацыя праекта