logo
Галоўная Настаўнікам Навучальны працэс

МЭТА
дзяржаўнай установы адукацыі
“Хонаўская сярэдняя школа”
на 2023/2024 навучальны год:

Удасканаленне адукацыйнай прасторы, арыентаванай на развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу сродкамі ідэалагічнай і выхаваўчай работы  ва ўстанове адукацыі

Адзіная метадычная тэма школы на 2023/2024 навучальны год

Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў школы па пытаннях развіцця індывідуальных магчымасцей навучэнцаў, творчай дзейнасці і пазнавальных інтарэсаў

Прыярытэтныя задачы на 2023/2024 навучальны год

1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз:

  • стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам;
  • павышэнне эфектыўнасці навучання ў профільных класах і прафесійнай падрыхтоўкі на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў;
  • развіццё адзінай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы школы, забеспячэнне яе адкрытасці і мабільнасці, выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій як сродку трансляцыі і абмену інфармацыяй паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

2. Удасканальваць выхаваўчую прастору, якая садзейнічае развіццю ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы вучня, здольнай да значнай сацыяльнай дзейнасці, асэнсаванага прафесійнага выбару праз:

  • выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
  • фарміраванне пачуцця гонару і павагі да нацыянальных сімвалаў дзяржавы;
  • развіццё лідарскіх якасцей навучэнцаў праз уцягванне ў дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў;
  • стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;
  • прафілактыку супрацьпраўных паводзін і рознага роду залежнасцяў, суіцыдальных рызык у дзяцей і падлеткаў;
  • павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя школы, фарміраванне ў вучняў адказнага стаўлення да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, стратэгіі культуры бяспечных паводзін.

3. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз:

  • удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, актуалізацыю і паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных тэхналогіях і інструментарыях дыферэнцыраванага навучання, пры якім улічваюцца індывідуальныя асаблівасці вучняў;
  • засваенне педагогамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн ўзаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання.

 

Планы работы на 2023/2024 навучальны год:

Азнаёміцца з інструктыўна-метадычнымі пісьмамі аб выкладанні вучэбных прадметаў ў 2023/2024 навучальным годзе можна на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

НАРМАТЫЎНАЯ ПРАВАВАЯ БАЗА 

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 22 жнiўня 2012 г. N 101 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ)


 

Навучэнцы могуць бясплатна спампаваць падручнік на камп'ютар, планшэт, тэлефон і карыстацца ў любы момант часу - як на ўроку, так і дома.
PDF- копіі беларускіх падручнікаў для 1-11 класаў размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі