logo
Галоўная Наша ўстанова Функцыі і задачы ўстановы адукацыі

МЕТАДЫЧНАЯ  ТЭМА:

Удасканаленне адукацыйнага працэсу на аснове яго цэласнасці праз рэалізацыю патэнцыялу педагагічных работнікаў і навучэнцаў.

МЭТА:

Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканаленне адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

ЗАДАЧЫ

НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ

1.     Удасканальваць адукацыйны працэс, які арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў і спрыяе павышэнню якасці адукацыі.

2.     Ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцяў адораных навучэнцаў у працэсе даследчай дзейнасці, у алімпіядным руху праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў.

3.     Ствараць умовы для забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на IIступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах дапрофільнага навучання.

4.     Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

5.     Удасканальваць работу па фарміраванні ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, павышаючы эфектыўнасць фізкультурна-аздараўленчай работы,  работы па фарміраванні ў школьнікаў адказных і бяспечных паводзін, захаванні грамадскай дысцыпліны і парадку,  адказных адносін да свайго здароўя і здароўя навакольных.

 

Установа адукацыі ажыццяўляе  наступныя функцыі:

·        адукацыйную, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў (выхаванцаў); забеспячэнне аховы іх жыцця і здароўя;

·        задавальненне патрэбы навучэнцаў (выхаванцаў) у самаадукацыіі атрыманні дадатковай адукацыі;

·        арганізацыйную, якая прадугледжвае арганізацыю адукацыйнага працэсу, у тым ліку распрацоўку вучэбнага плана і раскладу заняткаў;

·        распрацоўку і зацвярджэнне гадавога плана работы;

·        распрацоўку і прыняцце лакальных актаў;

·        кіраўнічую, якая ўключае ў сябе кіраванне установай;

·        працоўныя адносіны;

·        гаспадарча-эканамічную, якая ўключае ў сябе кіраванне замацаванай за ўстановай маёмасцю;

·        ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанне платных адукацыйных паслуг;

·        развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў межах, замацаваных заўстановай адукацыяйбюджэтных і ўласных сродкаў.

Акрамя асноўных функцый, установа ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

·        арганізацыю навучання і выхавання для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома тымі вучнямі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі;

·         эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць.